АДКАПСАНУЦЬ (аткапсануць) -н-у, -н-еш, пераходны, законч. тр. ад капсануць (гл. капсануць у выпуску 1959 г.). Адштурхнуць. Ужываецца таксама адпіхнуць. Кл. Параўн.: адпіргнуць. Радашковічы; вв. Угляны, Казекава, Буцавічы Мінскага раёна. Параўн.: адштурхнуць, адпіхнуць. Саламір'е Полацкага раёна.
АДКРАСАВАЦЬ (аткрасаваць) -у-е, непераходны, законч. тр. ад красаваць (гл. красаваць). Адцвісці (пра жыта, мятлічку). Кл., Барб.
АДЛУЗАЦЬ (атлузаць) -ж-у, -ж-аш, пераходны, законч. тр. Налупцаваць, адлупцаваць, насцябаць, адсцябаць. Кл.
АДЛУЗАЦЬ (атлузаць). Ужываецца ў форме трэцяй асобы будучага часу і ў форме прошлага часу ў спалучэнні з хвароба, а таксама як безасабовы. Адлузала хвароба—забрала хвароба, эпідэмія скасіла. Кл. Багато сьвіней атлузало. Сл.
АДМЫКНУЦЬ (атмыкнуць, атмукнуць) -н-у, -н-еш, пераходны, законч. тр. Адамкнуць. Кл., Барб., Вольн.
АДНАВОР Гл. аднавор у выпуску 1959 г. Параўн.: сеяць у аднавор—сеяць у адну руку (адной рукою). Голдава Жалудоцкага раёна.
АДОЛЕЦЬ (адол[е]ць) -е-ю, -е-еш, пераходны, законч. тр. Тое, што і адалець (гл. адалець у выпуску 1959 г.). Кл. Параўн.: ...не адолеюць ні ветры ні буры. Піліп Пестрак, Сустрэ
77 👁