Старонка 207
◀ / 238 ▶
БЕЗ ПАДПАЛУ ДРОВЫ НЕ ГАРАЦЬ. Б[е]с патпалу дрова н[е] гараць. Кл. БЕЦЦА—НА НОВАЕ БЯРЭЦЦА (арф.). Глуск. БЛІЗКІ СВЕТ (блізкі сьвет, блізкі сьвет). Далёка. Н[е] йдзі, ўнучак. Блізкі сьвет! Цёмно, чорно. Хіба дня мало будзе? Кл. Ці варт ехаць блізкі сьвет на два дні? Барб. БОГ НЕ ЦЯЛЯ, УБАЧЫЦЬ КРУЦЯЛЯ¹ (арф.). Кл. БОСАЯ ЯЕЧНЯ. Босае [е]ёшні ні люблю. Кл. Параўн.: у рускай мове яичница-глазунья. БРАЦЦА ЗАГРУДКІ (брацца загрудкі). Біцца, кідацца ў бойку. Рыгоравы ўсе жыццё, да самаго калгасу браліса загрудкі. Кл. БРАЦЬ (НЕ БРАЦЬ) ДА ДУШЫ, БРАЦЬ (НЕ БРАЦЬ) К ДУШЫ (арф.). Кл. Глуск, Сл. Браць (не браць) да душы. Радашковічы; вв. Кліманты, Путнікі Маладзечанскага раёна; вв. Угляны, Лекараўка, Казекава Мінскага раёна. БРАЦЬ (НЕ БРАЦЬ) К СЭРЦУ (арф.). Кл. Параўн.: браць (не браць) да сэрца. Радашковічы; вв. Угляны, Казекава, Лекараўка, Юзафова, Пунішча Мінскага раёна. БРАЦЬ У СКЯМЫ (браць у ск[е]мы). Тое, што браць у лісіцы (гл. браць у лісіцы ў выпуску 1959 г.). Браць комін у лісіцы, гавораць у ск[е]мы. Кл. БУДЗЕ ЛЮДЗЯМ, ТО БУДЗЕ І НАМ. Будзе людзям, то будзе й нам. Барб. БУДЗЬ ЗДАРОВЕНЬКІ НА ЎВЕСЬ ГОД, ЯК КАЛЯДНЫ ЛЁД. Будзь здаровянькі на ўвесь год, як калядны лёд. В. БЫЛО, БЫЛО ДЫЙ ПАГОРШАЛА (було, було дай пагоршало). Цяжка, невыносна было, а потым яшчэ ¹ Звяртае на сябе ўвагу дзівосны прыём у народнай творчасці—знішчальнае зніжэнне (бога): бог—не цяля.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 238 ▶