Старонка 202
◀ / 238 ▶
ешся. Шчыпацца. Ні шчыкайся, Вася, а то нашчыкаю (у сэнсе—правучу шчыкацца). Кл. Дурная мода—шчыкацца. Сл. ШЧЫКАЦЬ (шчыкаць) -а-ю, -а-еш, пераходны, незаконч. тр. Шчыпаць (скуру цела). А ты ж нашто шчыкаў мяне? Пас. Янкі Купалы. Параўн.: Зосітэ ўвесь час не давала спакою свайму каханаму: то закідала якімі-небудзь запытаннямі ці жартамі, то нават гулліва шчыкала яго за бакі. Пятрусь Броўка, Калі зліваюцца рэкі, Мінск, 1957, стар. 118. ШЧЫТНА (шчытно, шчытна) прыслоўе. Шчыльна. Нішчытно папрыбівалі дошкі, дак поўно сьнёгу нанесло. ШЧЫТНЕНЬКА (шчытнянько, шчытнянька) прыслоўе. Форма ацэнкі ад шчытна (гл. шчытна. Шчыльненька. Так шчытнянька палажыла пасылку, што й аднаго яблычка ні паложыш. Пас. Янкі Купалы. ШЧЫТНЫ (шчытны) -а(ая), -ае, прыметнік. Шчыльны. Кл. Гл. шчытна, шчытненька. Кл. ШЧЫТОК (шчыток) -тк-а, мужч. Памяншальнае ад шчыт—вяршыня (дрэва, сцірты). Шчыткоў назьбіраў, на ўсё лето й вос[е]нь було (хапіла). Хал. На самы шчыток (стогу) цяжка падаваць сена. Пас. Янкі Купалы. Усохла ў шчытку йгруша. Кл. Шчыткоў (вяршынь дрэваў) назьбіраў на ўсю зіму. Пас. Янкі Купалы. ШЧЭ (шчэ, йшчэ) прыслоўе. Яшчэ. Шчэ німа старшыні? Ты шчэ ні хадзіла селята ў чарніцы? Мама йшчэ ні ўзьбірала свайго лёну. Кл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
96 👁
◀ / 238 ▶