Старонка 191
◀ / 238 ▶
і -іць, непераходны, незаконч. тр. Брахаць (пра сабаку, калі ён гоніць звера—зайца, ліса, барсука). Усю раніцу ў Цяскох цахляць сабакі, мо хіба з Глуска (паляўнічыя). Кл. Баян (клічка сабакі) ні цахліў. Глуск. Параўн.: вяхаць. Мсціслаў. Параўн.: цахаць і яхаць. Саламір'е Полацкага раёна. ЦВЕРАЗІЛАЎКА (цьв[е]разілаўка) -ўк-і, жан. Працвярэзнік. І добр[э], што апараты (якімі гналі самагонку) міліцая пазабірала, нечаго (у такім выпадку, затое) напівацца ні будуць. І шчэ трэба було цьв[е]разілаўку ў пограбе зрабіць. Нап'ецца хто—туды. Кл. ЦВІЛЫ (цьвілы) прыметнік. 1. Пакрыты цвіллю. Сьлівы ў каробц[э] сталі цьвілые. Кл. 2. Масць, колер (масць, колер цвілі). Цьвілога жарэбчыка прадалі. Кл. ЦВІРКАЦЬ (цьвіркаць) -а-е, непераходны, незаконч. тр. Гл. цвіркун у выпуску 1959 г. І як ён цьвіркае, еты цьвіркун? Кл. Параўн.: Выпраўляючы Макара, наказваў:—Глядзі, цвіркунок, цвірыкай добра... Пілiп Пестрак, Сустрэнемся на барыкадах, кніга першая, Мінск, 1954, стар. 192. ЦВОРДА (цьвордо, цьворда) прыслоўе. Цвёрда. На печы цьвордо спаць. Хал. ЦВОРДЫ (цьворды) прыметнік. Тые йгрушы салодкіе, але вельмі цьвордые. Кл. ЦЕМРАЗЬ (цемразь) -з-і, жан. Цемра, цемрадзь. Ст. Ратміравічы. ЦЕНЖАР (ценжар) -р-у, мужч. Цяжар. В.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 238 ▶