АБДЗІРАНЫ (абдзіраны, -а(ая), -ае) дзеепрыметнік. Абарваны, у абарванай вопратцы. Шчэ [е]к калгас рабілі, дак злавілі тут нейкаго абдзіранаго-абдзіранаго да дапрасілі ў міліцайі, дак, кажуць, нейкі шпіён. Хал.
АБДЗІРКІ Гл. абдзіркі ў выпуску 1959 г. Параўн.: зрэбя. Голдава Жалудоцкага раёна. Зрэб'я (пасля рэдкіх грабянёў), пярэдзіркі (пасля частых грабянёў). Падлессе Ляхавіцкага раёна.
АБКАРЫЦЬ (апкарыць, звычайна — акарыць). Гл. акарыць.
АБЛАТАШЫЦЬ (аблаташыць) -ыш, -ыць, пераходны, законч. тр. Абабраць, абарваць, пазрываць (яблыкі, грушы, гуркі, памідоры) нахабна, не шкадуючы дрэваў, град, ломячы і тручы галлё, націну. Паліцайі ўскочылі, аблаташылі ўсе чысьцянько й паспутаць ні кінулі, толькі лісьця й гальля наабівалі, што хаць граблямі грабі. Кл. Так і гл[е]дзі, бо аблатошаць грады ці сьліўкі абарвуць. Стр. Гл. латашыць, златашыць, налаташыць. Параўн.: акаряніць (гародніну). Хоцімскі раён.
АБЛАТАШЫЦЬ (аблаташыць) -ш-ў, ш-ыш, пераходны, законч. тр. Абшукаць, абшарыць. Глуск.
АБРАДЗІЦЦА (абрадзіцца) -ішся, -іцца, законч. тр. Радзіць. На в[е]сьнё н[е]вестка абрадзіласа. Барб.
АБСАДА (апсада, абсада) -д-ы, жан. Насаджэнні вакол сядзібы, вакол саду. У Маліна-
90 👁