параўн.: у рускай мове слопать. Кл. Гл. пугаць, выпугаць, напугацца.
СПУДЗІЦЬ (спудзіць) -дж-у, дз-іш, пераходны, законч. тр. Спалохаць. Кл.
СПУСЦІЦЬ (спусьціць) -шч-ў, -сц-іш, пераходны. 1. Зрэзаць, паваліць (гл. паваліць) дрэва. Да абеду спусьцілі шаснаццаць пнёў. Пас. Янкі Купалы. Гл. спусціць пня. 2. Перапусціць, саступіць у спрэчцы. Кл. 3. Васіль казаў, што ў сыботу спусьціць возяра. От папаловім рыбы. Кл.
СРОСТВА (сроство, сроства) -в-а, ніяк., зборны. Радня, сваякі. На памінкі ўсе сроство сышлосо. Хал. У нас багато сроства. Кл.
СТАДА (стада) -д-ы, жан. Чарада (апошняе часта ўжываецца). Стада й чарада—усе адно. Усю стаду. Кл. Параўн.: у рускай мове стадо—назоўнік ніяк. роду. Кл., Барб., Лучкі, Байл.
СТАЛАВАННЕ (сталаваньне) -нн-я, ніяк., ад сталавацца. За сталаваньне палавіна (грошай) пашло. Хал.
СТАРАЦ (старац) -рц-а, мужч. Жабрак. Кл., Сл., Хал.
СТАРКАВАЦЬ (старкаваць) -ку-ю, -ку-еш, пераходны, законч. тр. ад таркаваць (гл. таркаваць). Е(ёсць) каму есьці: сёні кош (бульбы) старкавала на аладкі. Кл. Гл. счухлаваць.
СТАРЧАКА (старчака) прыслоўе. Тое, што і сторч (гл. сторч у выпуску 1959 г.). Кл., пас.
76 👁