Старонка 134
◀ / 238 ▶
(радзей) патрэп'е (гл. патрэп'е). Кл., Барб., Хал., Зуб. ПАТЫРЧАКА (патырчака) -к-і, жан. Назоўнік ад дзеяслова тырчаць. Палка, якая тырчыць (у плоце, з зямлі, з грэблі). Ішлі цёмначы, дак на нейку патырчаку калошу да калена разадраў. Хал. ПАТЭПАЦЬ (патэпаць) -а-ю, -а-еш, непераходны, законч. тр. ад тэпаць (гл. тэпаць). Кл., Барб. ПАЎДЗЕННІК (паўдзеньнік) -к-а, мужч. Назва дэкаратыўнай расліны—Ipomea. Тое, што і павоі (гл. павоі). Другая назва ад палова і дзень: бутоны распускаюцца, як высока падымецца сонца, пад поўдзень; пад вечар, калі пачынае спускацца сонца, кветачкі згортваюцца да наступнага дня. Пас. Янкі Купалы. ПАЎПРУГА (паўпруга) -г-і, жан. Рэмень. Сл. Параўн.: папруга (гл. папруга). ПАЎЦЕГАЦЬ (паўцегаць) -а-ю, -а-еш, пераходны, законч. тр. Павыцягваць (што-небудзь адкуль-небудзь). Кл. ПАЎЦЕГАЦЬ (паўцегаць) -а-ю, -а-еш, пераходны, законч. тр. Паўцягваць (што-небудзь куды-небудзь, у што-небудзь). Кл. ПАХРУПАЦЬ (пахрупаць) -а-ю, -а-еш, пераходны, законч. тр. ад хрупаць (гл. хрупаць). З'есці хрупаючы, пахрумстаць. Кл. ПАХРУПАЦЬ (пахрупаць) -а-ю, -а-еш, непераходны, законч. тр. ад хрупаць (гл. хру-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 238 ▶