Старонка 91
◀ / 232 ▶
(пачатак навучальнага года), картопл[е]ў ні капаюць. Кл. КАПЕЦ (капец) мужч., множн.—капцэ(э) і капцы. 1. Куча бульбы, накрытая саломаю і прысыпаная зверху зямлёю. Капец картопляў сагніў. Такіе маразы,— што б у капец мой ні пралёз мароз. Кл. 2. Невялікі насып зямлі. Хто тут накапаў капец? Кл. 3. У фразеалагічным спалучэнні: Там табе й капец будзе. Кл. Капец тут у значэнні канец, магіла. Гл. скапец. КАПКА (капка) жан. Кропля (ужываецца і кропля), прычым кропля звычайна ў сэнсе крошку, трошку. Хмары німа, а мне капка на руку капнула. Пас. Янкі Купалы. Параўн.: чэшскае kapka—кропля. КАПСАНУЦЬ (капсануць) -у, -еш, пераходны. Штурхнуць, піхнуць. Йшлі ш школы, дурэлі, некаторы й капсануў майго (сына) й зьвіхнуў. Байл. Параўн.: піргнуць. Радашковічы. КАПСАЦЬ (капсаць) -аю, -аеш, пераходны. Штурхаць, піхаць. А нашто ты капсаў? Ты ж большы! Барб. Параўн.: піргаць. Радашковічы; вв. Угляны, Маславічы, Казекава Заслаўскага раёна. КАПШУК (капшук) мужч. Мяшочак з скуры ці ткані на тытунь. Поўны капшук лёгкаго табаку. Н.-Андр. Пераноснае. Жывёліна, якая многа есць, вельмі наядаецца. Кл. КАРАБОК (карабок) мужч. Карабок запалак — пачак запалак. Бытуюць абодва гэтыя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 232 ▶