БЛАЗЕН (блаз[е]н, блазен) мужч. Недасведчаны, без вопыту ці практыкі; той, хто дрэнна разумее. Два хлапчукі, адзін хітры, а другі блаз[е]н, — вот табе й равесьнікі. Хот ты ўжэ й настаўнік, а блаз[е]н: купіў сена нідобраго. Кл. Параўн.: Кеп, дурань, блазан — тры штукі разам. Гродзеншчына. Параўн.: чэшскае to je blazen—гэта гатовы дурань, гэта набіты дурань.
БЛАШЧЫЦА (блашчыца) жан. Клоп. Параўн.: старажытнае площица. У нас і даўней казалі блашчыца. Клоп ні па-нашаму. Хал.
БЛІСНЯ (блісьня) жан. Параўн.: рускае блесна, украінскае блешня. Зачапіў за галіну й атарваў блісьню. А ці дарагая такая блісьня? Хал.
БЛЫНДАЦЬ (блындаць) -аю, -аеш, непераходны. Бадзяцца, хадзіць без справы, без працы «швэндаць». Чаго той тут блындае? Сл.
БЛЯШАНКА (бляшанка, бл[е]шанка). Каробка з бляхі. Бляшанка (газы) поўна. Вольн. Памяншальн. бляшаначка (арф). Кл., Вольн.
БЛЯШКА (бляшка) жан. Невялічкі кавалак бляхі. Бляшка блішчусьцянька. Вільча.
БО Злучнік бо. Я ні буду жаніціся, бо ліхая жонка. З песні. Кл.
БО (бо і бок). Часціца. У пытальным сказе служыць для ўзмацнення пытання, для выражэння непасрэднай зацікаўленасці прадме-
92 👁