Старонка 192
◀ / 232 ▶
ХТОЛЬ (хтоль). Хто-небудзь і нехта. Мо хтоль будзе йці да ўкіне пісьмо ў яшчык. Кл. Хтоль нойдзе й рад будз[е]. Поб. Ужываюцца і хто-небудзь, нехта. ХУНТЫ (хунты). Назоўны склон множнага ліку ад хунт. ХУНТЫ (хунты і хунты) толькі ў множн. Памольны збор у млыне. Хунты павёзьлі на станцыю. Барб. Каб на грошы малолі, а ні на хунты. Кл. ХУРАВАЦЬ (хураваць) I спраж. (-ую, -уеш). Кіраваць (запрэжаным канём, коньмі). Хураваць магу. Байл. Нідобра хураваў. Кл. Ц. ЦАЛІК (цалік) мужч. Цалік—цэлы, не пратаптаны снег (па непратаптанай дарозе—па цаліку). Па цаліку цяжко йсці. Задуло дарогу, дак па цаліку й па цаліку—аж у самы Глуск. Сл. ЦАЦКОВАНА (цацковано). Упрыгожана. На грудзях цацковано (вышытая, расшытая вопратка). Сл. ЦВІРКУН (цьвіркун і цыркун). Цвыркун. І як ён цьвіркае, ёты цьвіркун? Кл. Гл. цыркун. ЦЕРАБІЦЬ (церабіць) II спраж. (-бл-ю, -б-іш), пераходны. 1. Высякаць лес, кустарнік, каб зрабіць участак сенажаццю, полем або для праезду. Шчэ й ні пачыналі церабіць. Кл. 2. Абсякаць галлё на дрэве. Вы—рэзаць, а я церабіць гальлё. Кл. 3. Пераноснае. Есці хутка,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 232 ▶