Старонка 183
◀ / 232 ▶
ТОЛЕЧКІ Памяншальнае ад столькі (побач з столечкі). Мо й толячкі (паказваючы на малую меру) ні будзе проса. Кл. ТОЛМАЧ (толмач) мужч. Перакладчык (ужываецца побач з перагаворшчык). У нас кажуць — хто толмач, а хто перагаворшчык. Зуб. ТОП (топ). Выклічнікава-дзеяслоўная форма. Што лётам ножкаю топ, тое зімою б ручкаю хоп. Кл. ТОПЕНЬ (топ[е]нь) мужч. Рыбацкая прылада, сплецеца з лазы. Тут патсака ні гадзіцца, каб топ[е]нь, то ўюна б узяў. Кл. ТОЎСТАЯ (тоўста). Тоўстая. Тоўста калода. Вольн. ТОЎСТАЯ Цяжарная (аб жанчыне), у гэтым жа значэнні цяжкая (гл. цяжкая). Лётась радзіла да йзноў тоўста. Барб. Була тоўста Карпам. Кл. ТРАЙЦЯК (трайцяк і трацяк) мужч. Цяля, жарабя на трэцім годзе. Кл., Байл., пас. Чырвоны. ТРАЛЯВАЦЬ (тралявацъ, трал[е]ваць) I спраж. (-юю, -юеш). Вывозіць з балота (штонебудзь) малымі часткамі. У сыботу тры падводы тралявала. Вільча. Шчэ балота слаба ўмёрзла, трал[е]валі на сабе, мо па капе клалі, больш баяліся. Кл. ТРАННЕ (траньне) ніяк. роду ад церці (лён, каноплі). Якое там траньне? Кл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 232 ▶