Старонка 181
◀ / 232 ▶
мове сыромять. Параўн.: рускае сырица—сырая, неапрацаваная скура. СЫРЫЧНЫ (сырычны). Прыметнік ад сырыца (гл.). Сырычны гуж мо дваццаць вераўчаных варты. Хал. Уся збруя сырычна. Байл. СЯДАК (сядак, с[е]дак) мужч. Пасажыр. Балаголы ўсе вазілі з Бабруску (у Глуск) й седакоў бралі. Гл. Зарабіў, як на валох седакоў возячы (арф.). Кл. Параўн.: Машына йдзе ў Ходасы, но й бісь цябе сідакоў хватайіць. Мсціслаў. СЯДЗЁЛКА (арф.) жан. Падсядзёлак. Сядзёлка перакруцілася і стала дагары. (арф.). Кл. Побач ужываецца пучкі (гл.). СЯСТРУЛЯ (сеструля, с[е]струля) жан. Сястра, з адценнем непашаны. Твая сеструля ўсе стогне да бедніцца. Барб. СЯСТРУНКА (сяструнка, с[е]струнка) жан. Дваюрадная сястра. Сяструнка хадзіла. Зуб. Параўн.: брацёнік. Т. ТАБУРЭТКА (табурэтка) жан. Табурэт. На табурэтку стала. Пас. Янкі Купалы. Тая табурэтка жыве мо дваццаць гадоў. Кл. ТАВАР (тавар) зборны, мужч. Буйная рагатая жывёла. Тавар пасу. Сл. Тавар даўно пагналі. Кл. ТАВАР 1. Тавар. Кл. 2. Камплект матэрыялу на абутак (боты, бацінкі, туфлі). Кл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 232 ▶