Старонка 168
◀ / 232 ▶
якою сякуць бульбу, траву. Вазьмі сечку: сечка лепш за сакеру. Кл. СЕЧКА Зрэзаная на корм салома, канюшына. Гл. рэзка. Сечка й каню, й карове гадзіцца. Вольн. СЁНІ (сёні). Сёння. Кл., Сл., Хал., Зуб. СІБІР (Сібер і Сібір). Ужываецца як назоўнік мужч. роду. За Сіберам. Кл. Сібір той багаты Кл. СІВУХА (сівуха) жан. Дзяўчына, якая вытварае, робіць, як дзіця. Пас. Янкі Купалы. Гл. бальшуха. СІНІЦА (сініца) жан. Птушка сініца, сіньдзік (гл.). Сініца—хароша пціца. Вайц. СІНІЦА Лучына. Сініцы надраў пучок. Кл. Параўн.: лучына. СІНЬДЗІК (сіньдзік). Сінічка, сіньдзік (гл.). Сіньдзікаў багата, а шчыгла ні бачыў. Пас. Янкі Купалы. СІТКА (сітка) жан. Птушка сітаўка, пліска. Сітка ўсе па дарогах любіць. Кл. Ногі тонкія, якраз як у сіткі (арф.). Пас. Янкі Купалы. СКАВАРОДНІК (скавароднік і скавароднік). Печыва з хлебнага цеста (на скаварадзе, перад полымем). Сам скавароднікаў нап'ёк. Кл. СКАПЕЦ Што і капец (у двух значэннях). Гл. капец. Там скапец і за гумном тры. Кл. На мяжы ўкапалі стоўб і скапец насыпалі. Кл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 232 ▶