Старонка 162
◀ / 232 ▶
быць за запрэжанымі валамі, ззаду за імі). Параўн.: падручны. Ралейнаго трэба крапчэйшаго за падручнаго. Кл. Ралейны каб разумнейшы буў за падручнаго. Кл. Параўн.: ралейны хамут. Крычаўскі раён. РАМОНАК (рамонак). Расліна. Рамонак і ў чай гадзіцца. Сл. РАНА (рано). Рана. Шчэ рано, й сьцежкі ні відаць. Пачакаймо, хоць сьцежка відаць будзе. Сл. Мусіць, ішчэ рано абганяць (бульбу). Барб. РАНА (рано). Раніцою. Магу днём і рано. Вільча. Рано й вечар паліць у печы. Рано й вечар даю карове сена. Кл. У гэтым значэнні ўжываецца парану, ранкам, раніцаю. Кл. РАСАМАТЫ (расаматы). Непрычэсаны, з доўгімі валасамі, ад расамаха. Расаматаго таго злавеце (хлапчука). Кл. РАСАМАХА (расамаха) жан. 1. Звер. Кл. (Гэты звер тут не водзіцца). 2. Фальклорны вобраз—страшыдла ў вобразе жанчыны, у якой распушчаныя валасы і стальныя грудзі, ёю страшаць малых дзяцей. Ні йдзі: там у канопл[е]х расамаха, дась стальное цыцкі пассаць. Кл. РАСПІСАВАЦЬ (расьпісаваць) I спраж. (-ую, -уеш), пераходны. Зрабіць пісяг (гл.) на целе жывёліны. Ёты чорны (бык) вельма страшно расьпісаваў маладзенькаго, пісяг цераз увесь бок. Кл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 232 ▶