НАВОЙКА (навойка і навойка) жан. Часткі ткацкага варштата (іх дзве), на адну навіваецца аснова — падпражная навойка (патпражна — ад пража, Кл., Зуб.); а тая, на якую навіваецца палатно,—палатняная (палатняна—Кл., Зуб.). Параўн.: навой (мужч.) — падпражная навойка; навойчык (мужч.)—палатняная навойка. Дрыбінскі раён.
НАВУЛЕТ (навулят, навул[е]т). Кл. Гл. навылет.
НАВУПЯРАДКІ (навупярадкі і навып[е]радкі). Гл. навыперадкі.
НАВЫЛЕТ (навылят, навыл[е]т). Навул[е]т бачу. Навул[е]т прастрэліў. Зуб. Навылят ні прайшла. Байл.
НАВЫПЕРАДКІ (навы(ў)пярадкі, навы(ў)п[е]радкі). Наперагонкі. Ужываюцца абодва словы. Кінуліса навуп[е]радкі. Байл.
НАВЯСНЕ (навясьнё, навесьнё, нав[е]сьнё). Вясною, увесну. Ужываецца (Кл., Сл., Байл., Барб.) побач з вясною, увесну, але часцей за апошнія. Навесьнё прадаў адно канча. Сл. Лётась навясьнё купіў. Нав[е]сьнё прыходзіў гною. Кл.
НАГАНЯЦЬ (наганяць) -яю, -яеш, пераходны. Гл. нагнаць.
НАГАТАЎЛЯЦЬ (нагатаўляць) -яю, -яеш, пераходны. Падрыхтоўваць, наладжваць. Кура нагатаўляе кубло. Кл. Нагатаўляюць сані ў дрова ехаць. Сані нагатаўляй улетку, а калёса (воз) ўзімку. Кл.
78 👁