Старонка 119
◀ / 232 ▶
МУЛЬМО (мульмо) ніяк. Мазоль. Шчэ ні зажыло мульмо ў лысага (вала), ярмом намуліў. Кл. Гл. мулка. МУСА (муса і мыса) жан. Морда ў каровы, цяляці, сабакі. Мусу абадрала карова. Байл. Што то (што гэта) на мусе ў каровы? Кл. Мыса ўся ў крыві. Пас. Янкі Купалы. МУХАМОРА (мухамора) жан. Мухамору зьёла (кошка) й здохла. Пас. Янкі Купалы. МЫСА (муса і мыса). Гл. муса. Кл., пас. Янкі Купалы. МЯНТАШКА (м[е]нташка) жан. Прылада, якою востраць касу. Кл. Барб. М[е]нташка мая спахаласа. Кл. Пераноснае. Балбатун, трапло. Пас. Янкі Купалы. МЯНТАШЫЦЬ (арф.) -у, -ыш, пераходны. Вастрыць мянташкаю касу. Ты мянташыш не так (арф.). Кл. Хутка есці, як за сябе закідаць. Кл. МЯТЛА (мятла, м[е]тла) жан. Венік, насаджаны на палку. Мятла—для працы ў гумне, свірне. Мятла звычайна робіцца таўсцейшая за венік і з даўжэйшых розгаў. Мятлу ні кідай у гумнё. Кл. М[е]тла нам ні трэба. Кл. Пераноснае. Чалавек, які хутка, спрытна ходзіць, робіць. Кл. МЯЧЫК (м'ячык, мячык) мужч. У м'ячыка гулялі. Байл. М'ячык у нас е. Кл. Н. НАБА (набо і наба). Добра што. Брацьмуць—набо што пазволіў. Набо е каму дроў ацьсекці. Зуб. Набо, каж[э], ўзялі. Кл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 232 ▶