цэ). Сядзе, дзіцятко на ланб возьме. Ідзё, дзіця на ланё. Нёсьці на ланё (дзіця) перад сабою цяжко. Кл.
ЛАНО'М (ланом). Прыслоўе ад ланб (гл.). Нанасіла трэсак поўну павёць i ўсе ланом. Кл.
ЛА'СІЦА (ласіца) жан. Звярок ласка. К л. Г л. падласіца.
ЛАТА 1 (лата) жан. Лата. Лата на лац[е]. Сым.
ЛАТА 2 Множн. — латы. Тоўстыя жэрдзі, на якія насцілаецца страха i да якіх прывязваецца віткаю (гл.) салома. Лат навазілі й кулёў нагатавалі, — толькі крыць. Байл.
ЛАХУ'ДРА (лахудра) агулън. Неахайны, апушчаны, няспрытны чалавек, лакіза (гл.). Хіба тая лахудра аглёдзіць хату? Ці даглёдзіць грады? Дак.
ЛА'ШЧЫЦЦА (лашчыцца) -уся, -ыился. 1. Выяўляць, выражадь ласку да каго-небудзь. Дзёці скучылі, дак лашчацца. Барб. Каб здох (на сабаку)—бач, лашчыцца. Кл. 2. Паддобрывацца, падлізвацца (насуперак прыказцы: Не лай i не перапрашай). Кл. То наніпраўдзіў богвед чаго, а тагды лашчыцца прышоў. Кл.
ЛETAP (лёгар) мужч. Бервяно, на якім спускаюць ці ўсцягваюць дах гонтавы; легараў два ці больш, залежыць ад памераў даху. Легар зламаўса. Кл.
ЛЕТЧАНЫ (лёгчаны). Гл. злегчаны. Кл.
ЛЕ'ЙЦЫ (лёйцы). Побач вожкі. Лёйцы ўсё парваліся. Зьвілі п'яцяро лёйцаў Кл
Дадатковыя словы
ланбм, лейцы, пяцяро, скўчылі
26 👁