Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Добры казляк (любы грыб, апрача баравіка) лепш кепскага мяса. Фіялетавая радоўка — на бок i рыжок! (Смачней яго). Без казлякоў людзі не маглі б пасціць (i жыць) пятроўку. Дзевачкі-сыравежачкі, Пасаліў бы я вас — Няма дзежачкі! Пайшоў дзед па грыбы А баба па апенькі. Дзед свае паварыў, А бабіны сырэнькі. Каля дзежачкі зарадзілі сыравежачкі. Стаіць у лазе на адной назе (Грыб). Стаіць Рыгор паміж гор, кіем падпёршыся, шапкай накрыўшыся (Грыб). Усю зямлю прайшоў, чорну шапачку знайшоў (Баравік). Кандрат, мой брат, цераз зямлю прайшоў, чырвону шапачку знайшоў (Асавік). Стаіць у лазе — на адной назе, Жыве ў лета, што гэта? (Грыб.) Хоць у капелюшы, але галавы не мае (Грыб). Маладзічак, невялічак, у чорну шапачку прыбраўся (Баравік). Сядзіць пры дарозе, хто йдзе, той i кланяецца (Грыб
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
12 👁
 ◀  / 440  ▶