Самыя лепшыя ўмовы для росту грыбоў — гэта хмурнае, халаднаватае надвор'е з «перападаючымі» дажджамі. ® ® Цёмна-бурыя баравікі, якія выраслі ў дубовым лесе, маюць добры смак i моцны прыемны пах. ® ® Баравікі, якія выраслі ў яловым лесе, маюць шапкі чырванаватай афарбоўкі i лічацца самымі лепшымі. ® ® Баравікі, якія выраслі ў хваёвым лесе, маюць кароткія ножкі, шапкі буравата-фіялетавага колеру, гаркаваты прысмак i лічацца самымі горшымі з баравікоў. Грыбаўнік грыбы рве, a грыбнічы бярэ, a грыбар адно знае — варыць. Грыб пары пільнуе. ® ® Адзін грыб не расце. Убачыў грыба, то шукай другога. Усё тое ў даму гадзіцца, што ў лесе радзіцца (i грыбы). Як паглядзіш на грыб, то ён перастае расці. Прыказкі, прымаўкі, жарты, загадкі ® ® Баравік — усім грыбам палкавік. Баравік — цар грыбоў! ® ® Крыкнуў баравік пад сасонкаю: «Збірайцеся, грыбоўе, ca мной на вайну!» Грыбок (абабак), адыдзі на бок — баравік едзе! ® ® Калі з роду баравік, то лезь, браце, у кошык
Дадатковыя словы
надворе
0 👁