Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Расце ў хваёвых лясах. Пладаносіць у верасні — кастрычніку. Атрутны грыб. 210. Радоўка касачовая — T irinum (Fr.) Kumm.; рядовка фиалковая (сям. Радоўкавыя). Віцебская вобл.: ваўчыны грыб, ваўковы грыб (Лепельскі р-н). Мінская вобл.: воўчы грыб, салянка (Мінскі р-н). Апісана на c. 79. Мал. 81. Расце ў лісцевых i мяшаных лясах, у парках. Пладаносіць у верасні — кастрычніку. Спажываецца пасля адварвання, без адвару (булёну). 211. Радоўка мыльная — T. saponaceum (Fr.) Kumm.; рядовка мыльная (сям. Радоўкавыя). Брэсцкая вобл.: сівуха, плюха, каплюх (Баранавіцкі р-н). Віцебская вобл.: зялёнка (Браслаўскі р-н). Апісана на c. 79. Мал. 80. Расце ў ігліцавых i мяшаных лясах. Пладаносіць у жніўні — верасні. Нястраўны грыб. 212. Радоўка серкавая, з я л ё н к а в а ў ч ы н а я — T sulphureum (Fr.) Kumm.; рядовка серно-желтая (сям. Радоўкавыя). Брэсцкая вобл.: воўчы грыб, паганы грыб, нічогі грыб (Камянецкі рн). Віцебская вобл.: ваўчыны грыб, ваўковы грыб (Докшыцкі р-н). Гомельская вобл.: курачка (Кармянскі р-н). Магілёўская вобл.: воўчы грыб (Асіповіцкі р-н). Апісана на с. 80. Мал. 83. Расце ў лісцевых лясах на глебе i рэштках драўніны. Пладаносіць у верасні — кастрычніку. Пястрауны грыб. 213. Радоўка сухая, c i в ўх а — T sudum (Fr.) Quel.; рядовка сухая (сям. Радоўкавыя). Брэсцкая вобл.: сівушка (Лунінецкі, Пружанскі р-ны). Віцебская вобл.: сівулька (Ушацкі р-н). Мінская вобл.: сівушка (Вілейскі, Мінскі р-ны) флюс, плюс, сівуха (Уздзенскі р-н). Апісана на c. 81. Мал. 89. Расце ў хваёвых лясах. Пладаносіць у верасні — кастрычніку. Спажываецца пасля адварвання, без адвару (булёну). 214. Радоўка таполевая — T populinum Lange; рядовка тополевая (сям. Радоўкавыя). Брэсцкая вобл.: альхоўка (Драгічынскі, Кобрынскі р-ны). Віцебская вобл.: падлехаўка (Сенненскі р-н). Мінская вобл.: салянка (Лагойскі р-н). Апісана на с. 79. Мал. 82. Расце ў лісцевых лясах, парках.па прыдарожных абсадках. Пладаносіць у кастрычніку — лістападзе. Спажываецца як папярэдні грыб. 215. Радоўка шэрая, па д' з я л ё н к а — T portentosum (Fr.) Quel.; рядовка серая (сям. Радоўкавыя). Брэсцкая вобл.: под 'зеленка (Драгічынскі, Іванаўскі, Камянецкі р-ны), под 'зелёнка (Кобрынскі, Пінскі, Столінскі р-ны), плюс (Столінскі р-н), падволъшнечак (Драгічынскі р-н), альховік (Івацэвіцкі р-н), сінюшка, грамадка, сівушка (Пружанскі р-н), радуха, парадуха (Іванаўскі, Лунінецкі р-ны), плюха (Баранавіцкі, Іванаўскі, Івацэвіцкі р-ны), каплюха, сівуха
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 440  ▶