р-ны). Гродзенская вобл.: падгрыбік, падгрыбак (Гродзенскі р-н), падгрыбнік (Шчучынскі р-н), земляны баравік (Навагрудскі р-н), зайчы сіняк (Свіслацкі р-н), паддубнік (Гродзенскі р-н), падгрэбнік (Ваўкавыскі р-н), падгрыбнік (Бераставіцкі, Гродзенскі, Шчучынскі р-ны). Мінская вобл.: польскі баравік, падграбовік (Уздзенскі р-н), падгрыбнік (Слуцкі р-н), падарэшнік (Дзяржынскі, Уздзенскі, Чэрвеньскі р-ны), заячы грыб (Валожынскі, Вілейскі р-ны), заячы баравік (Вілейскі, Маладзечанскі р-ны), палявы баравік (Крупскі, Старадарожскі р-ны), дубовік, паддубовік (Нясвіжскі р-н), падгрыбовік (Капыльскі р-н), сіняк (Нясвіжскі р-н), арэхавы грыб (Пухавіцкі р-н), паддубнік (Маладзечанскі р-н), падарэшнік (Уздзенскі, Смалявіцкі р-ны). мядзведзік (Капыльскі р-н), падмошнік, казляк, чашчавік (Мінскі р-н — Сяржаніна, 1986). Магілёўская вобл.: падгрыбнік, падарэхавік, падарэшкінак, падарэхавінакак, заяччы грыб (Слаўгарадскі р-н), падарэшнік (Быхаўскі, Слаўгарадскі, Хоцімскі р-ны), заячы баравік (Клімавіцкі р-н), палявы грыб (Быхаўскі р-н), падарэшнік, падарэхавік (Чавускі р-н). падарэхавік (Касцюковіцкі р-н). Апісаны на c. 68. Мал. 35. Расце ў ігліцавых лясах. Пладаносіць у жніўні — верасні. Спажываецца свежы, сушаны, марынаваны, салёны. 153. Махавік чырвоны, п а д д ў б а к — X rubellus (Krmbh.) Quel.; моховик рубиново-розовый (сям. Глызнікавыя). Віцебская вобл.: махавічок (Сенненскі р-н). Мінская вобл.: паддубнік (Нясвіжскі р-н), заячае вушка (Пухавіцкі р-н). Магілёўская вобл.: паддубянка (Касцюковіцкі р-н), заячае вушка, красненькі грыбок (Краснапольскі р-н). Апісаны на c. 68. Мал. 38. Расце ў дубровах i іншых шыракаліставых лясах. Пладаносіць у ліпені — верасні. Страўны грыб, але збіраць забараняецца, бо знаходзіцца пад аховай (унесены ў Чырвоную кнігу РБ). 154. Мухамора зялёная — Amanita phalloides (Fr.) Secr.; мухомор зеленый, бледная поганка (сям. Мухаморавыя). Брэсцкая вобл.: белы мухомор (Драгічынскі, Кобрынскі, Столінскі рны), каты (Камянецкі р-н), белая мухарніка (Івацэвіцкі р-н), жабскі (грыб) (Драгічынскі р-н). Віцебская вобл.: белы мухомор (Докшыцкі, Пастаўскі р-н). Гродзенская вобл.: белая мухамора (Шчучынскі р-н), белы мухомор (Астравецкі р-н), паганка (Навагрудскі р-н). Мінская вобл.: белая мухамора (Уздзенскі р-н), махамора (Крупскі р-н). Магілёўская вобл.: белы мухомор, сівы мухомор (Слаўгарадскі, Чавускі р-ны). Апісана на с. 95. Мал. 145. Расце ў лісцевых i мяшаных лясах. Пладаносіць у ліпені — верасні. Смяротна атрутны грыб. 155. Мухамора пурпуровая — A. porphyria (Fr.) Secr.; мухомор порфировый (сям. Мухаморавыя). Мухамору пурпуровую мясцовыя жыхары традыцыйна называюць мухомор, паганка. Апісаны на с. 95. Мал. 144. Расце ігліцавых лясах. Пладаносіць у жніўні — верасні. Атрутны грыб
1 👁