Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Галавач вялізны — Calvatia gigantea (Pers.) Lloyd; головач гигантский (сям. Пархавіковыя). Галавач вялізны мясцовыя жыхары традыцыйна называюць так, як i пархавік-дулю ці мешкаваты. Апісаны на c. 130. Мал. 268. Расце на палях i лугах, на лясных ускрайках сярод травы. Пладаносіць у жніўні — кастрычніку. Страўны грыб, але збіраць забараняецца, бо знаходзіцца пад аховай (унесены ў Чырвоную кнігу РБ). 41. Галавач меш каваты — С. utriformis (Pers.) Jaap; головач мешковидный (сям. Пархавіковыя). Паўсюды называецца порхаўка, пурхоўка, кураўка i інш. Апісаны на с. 130. Мал. 267. Расце на лясных ускрайках, на палях i лугах сярод травы. Пладаносіць у чэрвені — кастрычніку. Спажываецца пасля адварвання, без адвару (булёну). 42. Гаркун жоўцевы — Tylopilus felleus (Fr.) P. Karsten; желчный гриб (сям. Глызнікавыя). Брэсцкая вобл.: горкі грыб (Драгічынскі, Кобрынскі, Лунінецкі, Пінскі, Столінскі р-ны), гарчак, дуляк, удуляк, палёвы грыб, палявы грыб (Драгічынскі р-н), палёвы грыб (Столінскі р-н), паляны грыб (Іванаўскі, Івацэвіцкі р-ны), альховы грыб (Іванаўскі р-н). Віцебская вобл.: глухі баравік (Браслаўскі, Сенненскі р-ны), палявы грыб (Талачынскі р-н), падальховік (Лепельскі р-н), падалешка (Сенненскі р-н), чортаў палец, горкі баравік, панскі баравік, абманны баравік глухі баравік, палявы баравік, паганка, паддубовік, валуй (Сенненскі р-н), паддубовік (Пастаўскі р-н). Гомельская вобл.: палявы баравік (Кармянскі р-н), палявік (Капыльскі р-н), палявы грыб (Петрыкаўскі р-н), дубовік (Жыткавіцкі р-н), паганы грыб (Петрыкаўскі р-н), дубовік (Жыткавіцкі р-н), паганы грыб (Рэчыцкае Палессе — Pietkiewicz, 1928). Гродзенская вобл.: гаркун (Астравецкі р-н), гарчак (Гродзенскі р-н). Мінская вобл.: дубавік, горкі палявік, гаркавік (Уздзенскі р-н), пад'яловік (Крупскі, Чэрвеньскі р-ны), пад'яленец, пад'яловец (Крупскі р-н), палявік, гаркавік (Уздзенскі р-н), пад 'яловік (Крупскі, Чэрвеньскі р-ны), п а д 'яленец, пад'яловец (Крупскі р-н), палявік (Валожынскі р-н), палявы грыбок (Бярэзінскі р-н), дзікі грыб (Крупскі pн). Магілёўская вобл.: воўчанак (Кіраўскі р-н), палявік (Хоцімскі р-н), гаркуша (Слаўгарадскі р-н), горкі баравік (Касцюковіцкі р-н). Апісаны на c. 69. Мал. 39. Расце ў розных лясах. Пладаносіць у ліпені — верасні. Нястраўны грыб. 43. Гладун вішнёвы, с а д 6 в i к — Clitopilus prunulus (Fr.) Kumm.; подвишенник (сям. Ружавянкавыя). Віцебская вобл.: садовік (Браслаўскі р-н), сірэневая радоўка (Сенненскі р-н). Гомельская вобл.: сыроежка (Рэчыцкае Палессе — Moszycski, 1928). Мінская вобл.: падвішняк, высыпальны грыб (Капыльскі р-н), падвішнік
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гладўн, падяленец, падяловец, падяловік
2 👁
 ◀  / 440  ▶