Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
скі р-ны), валняшка, гарашка, гарашачка, валнуха, валнушка (Браслаўскі р-н), валнянка (Браслаўскі, Віцебскі, Верхнядзвінскі, Лепельскі, Пастаўскі, Чашніцкі р-ны), ваўнячка (Браслаўскі р-н), красненькая (Пастаўскі р-н), ваўнейка (Браслаўскі, Полацкі р-ны), валнейка (Глыбоцкі, Гарадоцкі pны), валанянка (Ушацкі р-н), ваўнушка (Сенненскі, Талачынскі р-ны), валанянка (Полацкі р-н), валненка (Віцебшчына— Никифоровский, 1895), ваўняначка (Сенненскі р-н), валовік (Глыбоцкі р-н), вайлушачка (Сенненскі р-н), мачонка, мачоначка (Браслаўскі, Глыбоцкі, Расонскі р-ны), мачонік (Верхнядзвінскі, Пастаўскі, Полацкі, Сенненскі, Шаркоўшчынскі р-ны), салёнік (Аршанскі р-н), адсаліванік, горкі (грыб) (Сенненскі р-н). Гомельская вобл.: ваўнянка (Буда-Кашалёўскі, Веткаўскі, Г'омельскі, Добрушскі, Ельскі, Жпобінскі, Кармянскі, Лепельскі, Мазырскі, Нараўлянскі, Рагачоўскі, Рэчыцкі, Светлагорскі, Чачэрскі р-ны), ваўненка (Гомельскі, Лельчыцкі, Рэчыцкі, Чачэрскі р-ны), воўненка (Брагінскі, Кармянскі, Лельчыцкі, Лоеўскі, Мазырскі, Рэчыцкі, Хвойніцкі р-ны), вавёнка (Гомельскі р-н), ваўняк (Калінкавіцкі р-н), валнянка (Акцябрскі, Петрыкаўскі р-ны), воўленка (Акцябрскі р-н), волненка (Брагінскі р-н), валнушка (Жыткавіцкі, Лельчыцкі, Лоеўскі р-ны), валовік, волненка (Петрыкаўскі р-н), валойка (Рэчыцкі р-н), валавянка (Буда-Кашалёўскі, Веткаўскі р-ны), валасянка* (Лельчыцкі, Лоеўскі р-ны), каза, таварычы рыжок** (Ельскі р-н), вужаўка (Лоеўскі р-н), кароўка (Жыткавіцкі, Лельчыцкі, Нараўлянскі р-ны), каровенка (Лельчыцкі р-н), малочнік (Хвойніцкі р-н), воўнянка (усх. ч. Мазырскага i Рэчыцкі паветы — Moszycski, 1928, c. 24, 25), кабыленка (Петрыкаўскі р-н). Гродзенская вобл.: ваўнянка (Астравецкі, Ваўкавыскі, Воранаўскі, Гродзенскі, Зэльвенскі, Іўеўскі, Мастоўскі, Навагрудскі, Слонімскі, Шчучынскі р-ны), ваўненка (Ашмянскі, Гродзенскі, Смаргонскі, Шумілінскі р-ны), валнянка (Бераставіцкі, Воранаўскі, Гродзенскі, Лідскі, Свіслацкі (i раней — Крестоновскии, 1876), воўненка (Ваўкавыскі, Гродзенскі, Зэльвенскі, Мастоўскі р-ны), воўненіца, воўнік (Ваўкавыскі р-н), валнушка (Астравецкі, Дзятлаўскі, Гродзенскі, Лідскі, Навагрудскі, Слонімскі, Шчучынскі р-ны), воўчы рыжок (Карэліцкі р-н),малачай (Зэльвенскі, Лідскі р-ны), гаўнянка (Зэльвенскі р-н). Мінская вобл.: ваўнянка (Барысаўскі, Бярэзінскі, Валожынскі, Дзяржынскі, Капыльскі, Крупскі, Лагойскі, Любанскі, Маладзечанскі, Нясвіжскі, Слуцкі, Старадарожскі, Стаўоцоўскі, Чэрвеньскі р-ны), ваўнянак (Вілейскі р-н), ваўлянка (Дзяржынскі р-н), ваўнёнка * Адмоўная матывацыя назваў у паўднёва-заходніх раёнах Беларусі была абумоўлена традыцыйнай забаронай ужываць ваўнянкі ў ежу жанчынам з-за млечнага соку, які быццам адмоўна дзейнічаў на кормячых маці. Ваўнянка тут лічылася нястраўным грыбам. ** Назва паходзіць ад слова т овар 'рагатая жывёла'. Паводле слоў мясцовых жыхароў, ваўнянку ружовую ахвотна есць жывёла, а людзям яе нельга ўжываць у ежу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

крестоновскйй, стаўбцоўскі
4 👁
 ◀  / 440  ▶