ПІШЧОМ прысл. Нахабна, настырна. 1) Пішчом дабіваецца свайго, бяры яе замуж і кончана; 2) Кураняты на галаву лезуць пішчом. Волма.
ПЛАКСЛІВЫ прым. Плаксівы. Калі сава крычыць плакслівым голасам — хто-небудзь захварэе. Крэва.
ПЛАЦЕНКА ж. Тканіна з ільняных або з ільняных і суконных нітак. Я раз ткала плаценку. Ніна ішчэ ў школу хадзіла, у трэці ці чацверты клас. Учыцелька дык не магла схваліць, якая добрая спаднічка вышла. Я нітачак і зялёненькіх, і сіненькіх нафарбавала і ўткала. Краснае.
ПЛАЦЯНКОВЫ прым. Паркалёвы. Аж па пяты плацянковыя сукенкі насілі. Хожава.
ПЛІНДА ж. Неахайная, не паважаная жанчына. Слабада.
ПЛІШЧЫЦЦА незак. Сілком лезці, каб убіцца ў цесны натоўп. Такі ўплішчылася, нахабніца. Слабада.
ПЛЮНДАР м. ПЛЮНДРА ж. Неахайны брыдкі чалавек. Слабада.
ПЛЮШОВЫ прым. Пажыткі з плюшу. (Дзе запісана — невядома).
ПЛЯСКАЦЬ незак. Гаварыць глупства. Не трэба пісаць, што бабы пачнуць пляскаць глупства. Волма.
ПОВЯС м. Пояс. Бульба многа сіл вымае. А хочацца, як лепш. Сёлета да повяса дае сэрца, больш ідзе. Я ўжо баюся дзе да ўрача ісці. Рудня.
ПОД м. Застаронак. Наш дзядзя стралец, стралец, застрэліў чатыры мышы, а пятая пад под бяжыць. Заполле.
115 👁