Старонка 83
◀ / 177 ▶
ПАДПАСЦІ зак. Звычайна аб хваробе. Нечакана, раптоўна ўзнікнуць, з'явіцца. А ў гэту здаровую ногу рожа падпала. Хожава. ПАДПОЛЬКА спагадл. Падпольная барацьба супраць фашысцкай дыктатуры і буржуазна-памешчыцкага ладу ў Польшчы. У нас самая падполька была пры Польшчы. Хожава. ПАДПАСВАЦЬ незак. Пасвіць жывёлу дадаткова, пасля таго, як прыгоняць з поля. Бацька кожны дзень яе патпасваў пасля пашы, дык прывучыў. Хожава. ПАДПАСЦІЦЬ зак. Пасвіць жывёлу дадаткова, пасля таго, як прыгоняць з поля. Стасік, ідзі па авечкі. Яны толькі мокнуць, а пасля павядзеш у сад падпасеш. ПАДРУЧНІК м. Шафер, удзельнік вясельнага рытуалу з боку жаніха. Калі ж падручнік доўга таргуецца, нікога не дае, дзяўчаты спяваюць: «Казалі падручнік вельмі харош, ажне падручнік крывасос». Больнікі. ПАДРЫГАЦЬ зак.; асудж. Патанцаваць. А зара падрыгаюць, падрыгаюць гэныя танцы і разыйдуцца па хатах. Хожава. ПАДХВАТНІЧАК м. Форма ацэнкі ад падхватнік. Адзін з калядоўшчыкаў або валачобнікаў, які звычайна падхопліваў пачатую запявалам песню. Пачынальнічку сорак яечак, а падхватнічкам хопіць па дзесятачак. Ладасна. ПАДЦЯЛЕЖЫЦЬ зак. Паваротам каня ў аглоблях прыпадняць перадок калёс. Падцялежыўшы, лягчэй перакуліць воз. Слабада. ПАДШЫЦЬ зак. Падбіць. Падшылі столь фанерай і ў хаце цяплей. Бірулі.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 177 ▶