НЯМАШАКА безас. Няма. Нямашака ніводнага дня, каб не ўспомніла я свайго сына і гэтую песню. Нараблюся за дзень, лягу, а ў галаве ўсё гэта песня пра краснага камандзіра. Рудня. НЯНЬКАЦЦА незак. Няньчыцца. Німа ніякай работы, толькі з ім стой і нянькайся, дзядзюкайся, забаўляй. Волма. НЯШЧАСНІЦА ж. Няшчасная. Была завязана такая хустка, дык што ў ружах ляжала — няшчасніца. Хожава. ПААБАБІЦЦА зак. Стаць як баба. У горадзе паабабіўся трохі. Слабада. ПААДДУШВАЦЬ зак. Паадціскаць. А кавалеры гэтыя малыя, на ногі лезуць і лезуць, усе пальцы пааддушваюць. Рудня. ПА-АНГЕЛЬСКУ прысл. Па-англійску. У Амерыцы я хадзіла ў школу тры гады. За гэты час навучылася гаварыць па-ангельску. Рудня. ПАБРАХАТАЛЬ м., зневаж. Пляткар. У нашага старога была добрая пеньсія, каб не той пабрахаталь, каб яму дабра не было. Мэтрыкоў не было, яго паставілі на наружны від, і як аглянецца — так і запішуць. Дык на тры гады памаладзілі. Краснае. ПАБУНТАВАЦЬ зак. Пераблытаць. О, усё пабунтавалі, зноў пачынай. Навагрудскі раён. ПАБЯГУЧЫ прым. Увішны. Сыны яго пахадучыя, дочкі яго пабягучыя. Доўгае. ПАВЕСМА ж. Шэсць жменяў лёну. Мячка, як намне шэсць жмень лёну, вяжа павесму, а як накладзе дзесяць павесмаў, кажуць, што намяла дзесятак.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
115 👁