НЕДАЛЭНГА агульн. Слабы, недалужны чалавек. А гэты недалэнга ледзьве ідзе, чысто слімак паўзе. Навагрудскі р-н.
НЕДАЛЭНЖНЫ прым. Недарэчны, недалужны. Дзед быў нейкі недалэнжны. Паедзе на начлег, ляжа спаць, а з яго шыдэраць колькі хочуць, а тады смяюцца. Волма.
НЕДАЧУПАЛЫ прым. Недаразвіты. Гэты хлопец быў трохі глухаваты і так недачупалы. Сваталі, сваталі дзеўку і аніяк. Ведама хлопец незавідны быў. Рудня.
НЕЗДАЛЯЧАЕ прым. Кволае, слабае, нядужае. Мурожніца.
НЕЗДАРОЎЧЫ прым. Хваравіты. Слабада.
НЕКАЛІСЬ прысл. Некалі, калісьці. Некалісь мы на торф хадзілі. Рудня.
НЕПЕРАЛІЎКІ мн. Цяжкая сітуацыя. Стаялі і жартавалі, а мяне як хаціў жывот. Дык тут не да жартаў, непераліўкі, трэба ратаваць чалавека. Волма.
НЕЎТАЛОННЫ прым. Неспакойны, задзірысты. Ззаду гарбаты, спераду лупаты, да к таму яшчэ неўталонны п'яніца. Рудня.
НЕСЛУШ м. Неслух. Я ўбіла б яго з гэтым хамяком, гэтага неслуша. Кукалеўка.
НЕХТАЦЬКА займ. Нехта. Настаўніцу выдаў нехтацька, немцы ўварваліся ў вёску і схапілі, а яна памагала парцізанам. Рудня.
НЁЖ прысл. Няўжо ж. А тыя мяшкі ці залапіла? — Нёж. Кукалеўка.
НІЖНІЦА ж. Ніз невада. Ніжніцу трымай крапчэй. Бірулі.
НІЗНАКА агульн. Нязнайка. Няможна ёй яшчэ верыць, пасылаць да дзіцяці, яна яшчэ сама нізнака. Волма.
95 👁