ЛЕГКАЧЫ толькі ў мн. Лёгкія зарэзанай жывёлы. У кутнім гаршку не чыстая вада, там варыліся легкачы. Волма. ЛЕГЦАВАЯ ж. Легкавая. У фразе: легцавая машына. Ну дык чаго? На легцавой машыне прыехалі. Хожава. ЛЕЖАНЬ м. Гультай. Лежань ляжыць, а на яго доля бяжыць. Тураў. ЛЁТКА ж. Адтуліна ў калодзе пчол. Так дык пчол кучамі на лётку вылазя асьвяжацца посьля захода, поўна, поўна, а як адляціць рой, дык аж жаль глядзець, вылязуць на лётку дзьве-тры. Краснае. ЛІН м. Лінь. Рыба ў нашай рэчцы плодзіцца. Ёсць акунь, плотка, карась, ліны... Рудня. ЛІСАПЕТ м. Веласіпед. Раней не было ні машын, ні прыёмнікаў, толькі адзін лісапет. Рудня. ЛІТРА ж. Літр. Залажыліся, дык гэты мужчына і выйграў літру. Рудня. ЛОЖКА н. Ложак. Зрабіў ён такое ложка, якое магло круціцца. Даўматаўшчына. ЛОЖКО н. Ложак, краваць. Ён сёння не прыдзе, кладзіся на яго ложка. Навагрудскі р-н. ЛОПАЦЕНЬ м. Той, хто шмат гаворыць, лапоча. На гэтым лопатню і шкурка гаворыць. Навагрудскі р-н. ЛУБКА ж. Сявалка, сплеценая з лазы. Возьмем у лубку сала, яек — усяго. Ляшчынск. ЛУБКА ж. Пасудзіна, сплеценая з лыка ці з саломы. Лубка яшчэ новая. Бірулі. ЛУКА ж. Затока (на рацэ, на возеры). У луку паедзем, і быстрэй! Бірулі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
122 👁