Старонка 63
◀ / 177 ▶
КУЛЯЖАНКА ж., скаж. Каляжанка, сяброўка. І так моцна пабіў конь капытамі па галаве і ўсюды памясіў дзе папала, што куляжанка мая памерла, а мяне дык так зьбіў, што жывога месца не было. Волма. КУНАТЫ прым. Разгалісты, купчасты. І дрэвы, як людзі,— не кожнае кунатым бывае. Слабада. КУНАЦЕНЬКІ прым. Форма ацэнкі. Ад кунаты. У полі два дубы кунаценькія. Слабада. КУПАЛЬНІЧАК м., ласк. Удзельнік святочных гульняў на купалле. А на вуліцы, на шырокай, а па мураўцы па зялёнай сабіраліся купальнічкі. А нет лепшага купальнічка як маладзенькі Ванечка. Трэці Гарадзец. КУПРА ж. Ніз паясніцы. Казалі падручнік вельмі багат, Ажне падручнік вельмі купрат, А на тэй купры вырасла вярба, А на тэй вярбе сядзела сава. Больнікі. КУПРАТЫ прым. Таўстазады. Гл. Купра. КУПЧАНКА ж. Купчыха. Разбойнік пытаецца ў купчанкі: «Маладая купчаначка, раскажы адкуль родам». Баўцічы. КУРАТ м. Прыстасаванне да коннай малацілкі. У курат запрагаюць коней, патом паганяюць іх і малоцяць. Навагрудскі р-н. КУРДУПЕЛЬ, м. Вельмі малога росту чалавек. Што гэта за мужчына? Курдупель нейкі. Слабада. КУРКА ж. Ядомы грыб. Куркі растуць, беленькія шапачкі, ножка тоненькая. Рудня. КУРМЕЛЬ м. Пячкур. Курмялёў налавілі — во работы далі. Бірулі.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 177 ▶