КЕПАЦЬ незак. Мазгаваць, разумець, кеміць. А мой дык нічога не кепае, думае, так абыдзецца. Навагрудскі р-н.
КЕЎЛЯЦЬ незак. Ледзь падаваць голас. Рудня.
КЕШКАЦЦА незак. Марудзіць, капацца. Што ты там кешкаешся, Анюта?! Слабада.
КІРАТ м. Прыстасаванне ў коннай малацілцы. У кірат запрагаюць коней, потым паганяюць іх і малоцяць. Навагрудскі р-н.
КІРМАШОВІКІ м. Боты або чаравікі для выезду, святочныя. Навагрудскі р-н.
КІНДЗЁЛЬ, КІНДЗЁ. Калека, які пры хадзьбе выкідвае ўбок нагу. Слабада.
КЛЕЙНЯ ж. Плыт. Сама лава складалася з дзесяці-адзінаццаці клейняў. Рудня.
КЛЕТАЧКА ж. Форма ацэнкі. Ад клетка. Від узора, якім ткалі пасцілкі. Якую аснову зробіш, то такі ўзор і вытчаш. Узоры красівыя былі: і ў пасы, і ў клетачку, і ў абгародачку. Рудня.
КЛЁЦКІ мн., перан. Смерць, памінкі. Паспрабуй толькі — дык і клёцкі табе будуць. Мурожніца.
КЛІНАВАТЫ прым. Хворы на грыжу. Антось Таўпекаў сусём клінаваты. Усё жыццё грыжай хварэе і во — не вылячыўся. Цяперака ўжо стары, дык не езьдзя па дактарох. Краснае.
КЛУМКА ж. Клунак, торба. Поўную клумку нечага папёр. Бірулі.
КЛЮЧКА ж. Крук у вочапе. Калодзесь на дварэ, вядзёрка на ключцы. Бузуны.
КЛЯТУШКА ж. Форма ацэнкі. Ад клець. Усё для сям'і працаваў, усё ў сваю клятушку стараўся. Рудня.
115 👁