ЛЕКСІКА
А
АБАГНАЦЬ зак. Абараць, акучыць бульбу. Я ўжо абагнаў яшчэ заўчора, а Мікіта й ня думае. Слабада.
АБАМБЕРЫЦЬ зак. Абстрыгчы. Во, брат, абамберыла! Хоць як авечку — у рады, але чыста. Слабада.
АБАРАЦЬ зак. Абагнаць. Была на полі сёння. Бульбу абаралі. Чуць прыцягнулася дамоў. Рудня.
АБГАРОДАЧКА ж. Від узора, якім ткалі пасцілкі. Якую аснову зробіш, то такі ўзор і вытчаш. Узоры красівыя былі: і ў пасы, і ў клетачку, і ў абгародачку, во як вакно, якраз рамы раней такія былі. Рудня.
АБДЗІРКІ мн. Высеўкі, адыходы, якія застаюцца пры вырабе круп. Барабан круціцца, і шалуха адлятае, а крупы застаюцца. Крупы можна рабіць і дробныя, і буйныя. А пасеі, іначай — абдзіркі — ідуць асобна. Рудня.
АБГУЛЯЦЦА зак. Загуляцца. Прыдзе да мяне ўнучка, але сёння, мусі, там абгулялася зь дзецьмі. Хожава.
АБЕДНІ прым. Абедзенны. Вам, дзяўчатам, крыху цяжэй, а хлопцам — схадзіў на стан, там, у абедні перарыў многа збіраецца, і запішыця. Хожава.
АБІНДЗЁЖЫЦЬ зак. Ашукаць, абакрасці.
АБЗЛАДЗЕЙНІЧАЦЬ зак. Незаслужана абвінаваціць у зладзействе, абняславіць. Пасварыліся мы ўжо даўно: яна ж мяне абзладзейнічала. Хожава.
107 👁