дзедам гаспадарылі. Заколім каляду, у лапці смаліць цягнем і баімся, каб варона не панесла. Такая каляда вялікая была. Краснае. КАЛЯДКІ мн. Форма ацэнкі, ад каляды. На калядкі хадзілі па вёсцы з торбай, песні спявалі пад вокнамі, пакуль не дадуць кусок сала ці калбасы. Рудня. КАМЛЁТ м. Спадніца. А мы ж яе па русай касе пазнаем, па зялёненькіх уплётах, беленькіх камлётах. Вязынка. КАМЯГА ж. Выдзеўблены з камля вузкі човен. Волма. КАНАВАЛ м., уст. Чалавек, які кастрыраваў коней. Як даўней хадзілі гэтыя канавалы, дык ім палатно давалі на даўжыню каня за тое, што скастрыравае. А хто дык усяго тры локці палатна. Цяперака на ферму ганяюць кныроў, а коняў ніхто сваіх не мае. Краснае. КАНАПЛЯНІК м. Малако з канаплянага семя. Мама звара бульбы з грыбамі, канаплянікам забеля. Хожава. КАНЦОМ прысл. Абавязкова трэба. Слабада. КАПЕЙКА ж., толькі ў адз. Грошы. Палучу нейкую капейку і зараз жа яе няма; то ў магазіне нешта купіш, то дзяўчыне трэба падкінуць. Волма. КАПЁШКА ж. Капа. Складайце скарей сена ў капешкі — капаць пачало. Мурожніца. КАРАМЖА1 ж. Нізкарослае, выгнутае ва ўсе бакі дрэва. У лесе кусьцік, бывае, вырасьце такі карамжаваты. Пасьвіла ў Акопчыным лесе, тамака такія хвойкі выносьлівыя стаяць, а поспал такая карамжа. Краснае
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
115 👁