ЖДЭНА ж. Крупадзёрка. І тады Іван кажа папу: «Вот у мяне ждэна, а вот мех ячменю. І калі хочаш заўтра на абедню папасці, дык давай, круці». Дык поп цэлую ноч крупы драў на ждэна. Рудня.
ЖНЕЎНІК м. Іржышча. Такі жнеўнік калючы. І думала ж надзець боты, бач, як колка. Рудня.
ЖУЖМА ж. Кіпа, стос, груда. Усе дзеці вучацца. Дык як кончылі, цэлыя жужмы паперы валяліся па хаце. Кукалеўка.
ЖУРЛІВЫ прым., асудж. Уедлівы, прыдзірлівы. Некалі хадзіла я кросны ткаць там да адных. Але я ў іх не магла. Аспадары былі гэткія журлівыя, вечна ім не дагодзіш, то не там паставіш, то не тое падасі. Ён табе ў кажды збанок паглядзіць і пакажа. Краснае.
ЖУЧОК м. Шпілька для валасоў. Даўней валасы робяць на радок, зачэсваюць гладзенька і жучкамі пазакольваюць хораша і ўжо на кірмаш ідуць. А кірмашы далёкія, далёкія былі, пехатой хадзілі. І я гэтымі жучкамі закольвала, недзя здымка ёсьціка ў Ніны. Краснае.
ЖЫВАЯ ВАННА лячэбная ванна. Нагледзелася ў Грузіі ўсяго. Там жа толькі адны жывыя ванны, кранік адкруціш і ліецца вада. Такая шэрая, як карасіна. Рудня.
ЖЫВЫ прым. Жвавы, рухавы, непаседа. Вот жывы ў цябе малец расце. Бірулі.
ЖЫГУН м., толькі ў адз. Рэдкае, нетрывалае палатно. Яно такое мяккае, не мае зьвязі ніякай, сусём няшшыўнае. У Лукашовай Стэфкі кросны няўдалыя былі, дык яна аднаго жыгуну наткала. Хоць ануч наробя з жыгуну. Краснае.
ЖЫГУН м. Неўраўнаважаны, няўрымслівы чалавек. Вун у Іваніхі з Гойтава сын — такі жыгун!
119 👁