Старонка 42
◀ / 177 ▶
ДРЭЎКА н. Маленькае тонкае паленца. Светласці ж не было. Толькі калі ў суботу, у свята лямпу запаляць, а так — дрэўкамі на комінку. Рудня. ДУБЭЛЬТЫ мн. Аконныя рамы, якія ўстаўляюцца на зіму. Дубэльты пагнілі, трэба новыя рабіць. Навагрудскі р-н. ДУБЭЛЬТЫ мн. Акуляры. Гэта ж ганьба для дзеўкі — дубэльты, даўней ніхто замуж такую не ўзяў бы. Мікалаеўшчына. ДУДКА зборн. Жорскія і цвёрдыя сцябліны ў сене. Гэту дудку вытрасі і вон выкінь, яе карова не зьесьць. Краснае. ДУКАВАЦЬ незак. Вучыць. Я не сагласілася за яго ісці. Ён настаўнік, а я — не вучоная, будзе мяне дукаваць ды муштраваць. Рудня. ДЫМКА ж. Пасцілка, тканая ў квадраты. З кроснаў выходзіла і плаценка, і пасцілка, і дымка. Рудня. Дымку б заслала, свята ж! Бірулі. ДЫРДА м і ж. Худы высокі чалавек. ДЫРДЗІНА м і ж. Гл. Дырда. Слабада. ДЫХТА ж. Фанера. Нешта пол дыхціць, бы дыхта. Навагрудскі р-н. ДЭФАКТОВЫ прым. Слабы здароўем, хваравіты. Яна і дэфактовая дзяўчына, усякай балесцю балела, жывога месца на ёй не засталося. Волма. Е Ё Ж ЕСЦЕЧКІ (з дзіцячай лексікі) Есці. Уваходзіць малы хлопчык гадкоў трох і плача: «Цёця, ножкі ў мяне мокрыя, я ад мамкі адбіўся, есцечкі хачу». Каліта.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 177 ▶