Зусім коратка пра слоўнік H. L Гілевіч Матэрыялы да гэтага Слоўніка Ніна Іванаўна збірала ўсё жыццё. Напачатку, у вёсках свайго дзяцінства i юнацтва, яна ўбірала каларытныя словы i выслоўі ў памяць, не думаючы аб тым, што некалі давядзецца перанесці іх на паперу. Потым, на працягу паўстагоддзя, ужо свядома i мэтанакіравана, рабіла запісы, будучы студэнткай, аспіранткай i выкладчыцай філфака Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У час праграмнай дыялекталагічнай практыкі, на якую яна шмат разоў выязджала ca студэнтамі ў розныя раёны Міншчыны (1960-я— 1970-я гады), Ніна Іванаўна не ўпускала выпадку «падабраць» i занесці ў сшытак любое, раней не чутае ёю, «жывое», нелітаратурнае слова ці фразему з мясцовай гаворкі. Выкарыстоўвала i магчымасці, якія давала ёй пасада дацэнта кафедры беларускай мовы — прасіла студэнтаў запісаць i прывезці дыялектную лексіку сваёй мясцовасці, іншы раз асобным з іх даводзіла гэта як курсавое задание ці як дыпломную работу. Увогуле ж старалася запісаць дыялектнае слова ці ўстойлівае словазлучэнне паўсюль, дзе пашанцуе пачуць — у дарозе (y аўтобусе або ў электрычцы), у гасцях у вясковых сяброў i родзічаў, у час летняга адпачынку на Нарачы, у размовах з бабулькамі на рынку... Запісаў назбіралася багата, але ў гэты томік адабрана толькі тое, чаго няма ў іншых дыялектных
24 👁