Старонка 38
◀ / 177 ▶
ДАСТРАНЧАЦЬ незак. Дагаджаць, выконваць чыё-небудзь жаданне. Гэны хлопец Філіпоў харошы, але прывык, каб яму дастранчалі што толькі яму хочацца, дзьмухалі, хукалі. Волма. ДАСУЖЫ прым. Руплівы работнік, здатны да ўсякае працы. Цяперака маладая, дык дасужая, пачакай, во, як пастарэе, дык і досуг яе прападзе. Краснае. ДАЎБЕШКА ж., абразл. Гл. доўбня. Шурка на дачку цёмгля крычыць доўбня альбо даўбешка, абы чуць зазлавалася на яе. Я ей колькі казала: «Шурка, Шурка, не кажы гэтак». Краснае. ДАХОДАЦЬ зак. Уходаць, прывесці да заняпаду, да смерці. Даходаюць яны гэту кабылу, ліха іх матары, лётаюць, як ліхое. Навагрудскі р-н. ДАЦЦА зак. Дастацца, запомніцца. Пад вечар вярнуўся мужык і адвязаў жонку. Але ёй і далося. І камары абкусалі ўсю... Рудня. ДАЦЦА зак. Ударыцца. Яна ж злазіла з машыны, далася аб асфальт і палучыла зноў трэшчыну. Хожава. ДАЦЦА зак. Перажыць, адпакутваць, змучыцца. Матка за ёю далася, што божа мой. Хожава. ДАЦЮКАЦЦА зак. Дажыцца, абняславіцца. Дацюкалася зубны ўруч, кавалера знайшла, дзеўкі не хацелі з ім дружыць, скупы, каб хацеў як найяк што ўзяць, дык ні дасьць. Волма. ДВАЯКІ толькі ў мн. Посуд, які складаецца з двух гладышыкаў, спарыш. У Кастусіхі былі дваякі, спарышы такія, а ў мяне ішчэ не было, дык я пазычала ў восяць, калі лён мялі. Есьці брала. Краснае. ДВУХКОСКА ж. Канюшына, якую косяць два разы. Канюшыну рана ішчэ касіць, як мядункі не
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 177 ▶