ГАНЬБАВАЦЬ незак. Грэбаваць. Вам дзякуй, што не ганьбуеце старым. Хожава.
ГАНЯЦЬ незак. Акучваць пры дапамозе плугаакучніка бульбу. Усе людцы ўжо ганяюць бульбу, а вы? Бірулі.
ГАРА ж. Гарышча. Палезь знімі бяльё з гары, а то я часу не маю. Навагрудскі р-н.
ГАРГАРА ж. Вялікая нязграбная жанчына. І дзе ён гэткую гаргару адкапаў? Слабада.
ГАРАТНІЦА ж. Гаротніца, бяздольніца. Сядзіць наша гарантніца пад аконачкам, горкі слёзы льець. Псуя.
ГАРГЕТАЦЬ незак. Гаварыць на незразумелай мове. А немцы ўсё нешта гаргечуць: «Матка, капут». Хожава.
ГАРЛЯЧОК м. Форма ацэнкі ад горла. Пасля вайны ваўкі дзяцей хапалі. Цераз плот прыбег воўк ухапіў дзевачку і ў лес. Нарабілі крыку, пабеглі следам. Знайшлі ў гушчары толькі гарлячок. Рудня.
ГАРСЭТ м. Цёплая безрукаўка на ваце. Во, на дзень жанчын прынесла хрышчоніца мне такі цёпленькі, мякенькі гарсэт. А бо-о, гэта ж такая добрая адзежына для мяне старой. Не магу схваліць яе, аддзякваць, так яна мне ўгадзіла. Краснае.
ГАРУТНІЦА ж., спагадл. Жанчына, якая перажыла многа гора. Хрышчоніца мая такая гарутніца. Яна ж усё жыццё ў горы. Асталася сіратой, вочы ад слёз не высыхалі. Памёр брат, а посля братавая, асталіся трое дзетак, хоць не свае, але братнія, галава шчапалася, дзе іх прытуліць. А працы ўлажыла, што конь таго ні ўложа. Краснае.
ГАЦІЦЬ незак. Рабіць гаць. Перан.: засыпаць прорву, яму, роў. Гачу і гачу, а з даўгоў ніяк не вылезу. Слабада.
81 👁