пад'ехаць было, дык выцягвалі з вады на бурвалак. Краснае.
БУРДОВЫ прым. Бардовы. Бурдовы бяры, ён не ліняе. Хожава.
БУРКАЛЫ мн., груб. Вочы. Ну што ты свае буркалы вылупіў? Што ты прыкідваешся, як бы і сапраўды не ведаеш? Язвіна.
БУРЫЦЬ. Брадзіць. У мяне варэньне ніколі не бурыць.
БУХТА ж. Глыбокае месца ў рэчцы. Бухта ўвечары здалася нам чорнай, злавеснай. Нарэйшы.
БЭБАХІ мн. Абы-як кінутае адзенне, таксама — коўдры, простыні. Прыбяры свае бэбахі! Язвіна.
БЭРЛІЦА ж. Мука з зерня нізкага гатунку. Як вееш жыта ці якое дабро, дык лепшае зьбярэш, а пазадкі ўжо на промяшку ці на бэрліцу ідуць. Карова натта ж сечку з бэрліцай добра есьць, але цяперака ані німа, бульбу даём. Краснае.
БЭРСАЦЬ незак. Блытаць, зблытваць. От зараза: усе ніткі мне пабэрсала! (На кошку.) Слабада.
БЭСЦІЦЦА незак. Здзекавацца. Колькі ўжо яму хацелася — змываўся, бэсціўся над кабетай, як здаровая была, а як цяпер канаёнцая, ляжыць — дык шкадаваць пачаў. Волма.
БЭСЦІЦЬ незак., асудж. Не берагчы, не шанаваць што-небудзь. А калі вытчыш і завяжаш — аж хлапцы заглядаюцца, гэткія яны былі зграбныя. Пільнуешся, каб хаця не бэсьціць, каб надаўга была. Краснае.
БЯДУЛЬКА агульн., іран. Чалавек, які без прычыны любіць наракаць на лёс. Жонка яго гэткая бядулька, усё бедніцца. Сколька ў яе чаго есьціка, ніколі яна не пахваліцца, а ўсё плача, усё бядуе, што ў яе недаставае хоць чаго. Краснае.
81 👁