Худзейшы за чапялу. Худзейшы за чапялу станавіўся, пакуль кросны вытчаш. Рудня.
Як вол у ярме. Усё жыццё цяжка працую, хаджу, як вол у ярме. Волма.
Як гразі. У яго грошай — як гразі. Ляды.
Як з крыжа зняты. Навагрудскі р-н.
Як пятнастоўка. Гэтага Юзюнага швіва ні магу цярпець, уцісьня так, што — як пятнастоўка. Волма.
Як сабакі рвуць. Думаю, што рабіць: ногі так баляць — як сабакі рвуць. Хожава.
78 👁