Усёраўно, ці выпіваць, ці слёзы выціраць. Яму ўжо гэна ўсёраўно, ці выпіваць, ці слёзы выціраць, не паможаш. Хожава.
У хату нявестка, а на сяло павестка. Суцін.
Хоць вох, але ўдвох. Восава.
Хоць голы, але ж вясёлы. Дзярэчын.
Хоць з вадой, абы не з бядой. Мялешкі.
Хоць каралём, толькі не ў нашым царстве. Мялешкі.
Хоць у цеснаце, абы не ў звадзе. Крэва.
Хто арэ ды не троіць — той хлеба не кроіць. Чыжэвічы.
Хто бацькоў не слухае, той на пальцы дзьмухае. Мацевічы.
Хто з мякінай, хто з аўчынай. Некалі хто з мякінай, хто з аўчынай. Хожава.
Хто сам такі, то і на другога кладзе знакі. Восава.
Хто ўмее — робіць, а хто не ўмее — крычыць і вучыць. Антонаўка.
Хто ў моры пабываў, той лужы не баіцца. Восава.
Хвалі хлеб у гумне, а пана ў труне. Залацеева.
Хітры дужага паваліць. Восава.
Хітры, не хітры, а хітрэй свету не будзеш. А як пачнеш вельмі хітрыць, то і перахітрышся. Лёзненскі р-н.
Хораша не пераходзіш, смачна не пераясі. Валожынскі р-н.
Чаго не згубіў, таго не шукай. Крэва.
Чорт за чорта цягне.
85 👁