Насіць на руках. Песціць, далікаціць каго-небудзь. Усе яны такія! Так і гавораць: на руках буду насіць, а сам сабе думая: і начамі падкідваць. Хожава.
На тое ліха. А на тоя ліха і сястра ў другую зьмену робя. Хожава.
Не бог ведай [каго]. Стала прасіцца пераначаваць, але ж хто пусьціць не бог ведай каго. Хожава.
Не знайсці тропу. Навагрудскі р-н.
Не калёсы закідаць. (Нешта лёгкае зрабіць). Слабада.
Не лапці сплесці. Вавукі.
Не сходзіць з дум. Пахаджу з кута ў кут у хаце, а ён з дум не сходзіць. Рудня.
Не чуць рук. Хоць з яго [кабана] і жывеш, але пакуль яго дагледзіш, дык і рук не чуеш. Хожава.
Нізкі на вочы. Усіх пабралі ў армію, а яго не ўзялі, бо ён нізкі на вочы быў. Хожава.
Ні кала, ні двара. Потым прышлі дадому. Дома — ні кала, ні двара. Рудня.
Ні стыда, ні сораму. Ні стыда, ні сораму яму, дзіва што жонка пайшла ад яго. Хожава.
Паварочаць чудака. (Пажартаваць, пасмяшыць, павесяліць). Я, каб у бяседзя, паварочаў бы чудака. Хожава.
Пад носам мокра. На другіх усё відзіць, а што ў самой пад носам мокра, ета не відзя. Рудня.
Падсунуў свінню. (Тое, што і падклаў свінню). Васілеўшчына.
Пайшла сучка баразной. (Пайшло на лад). Мурожніца.
77 👁