ШУМАЛКА ж. Яма, лужына з вадой і розным брудам. Няўклюда, гэткую талерку раскрышыла, нясі ў шумалку выкінь, каб ніхто не парэзаўся. Краснае.
ШУТАЧКІ мн. Авечкі. Дзе запісана — не пазначана.
ШУТКАВАЦЬ незак. Жартаваць. Ганна смяялася, шуткавала, а Раману было не па сабе. Нарэйшы.
ШУХНУЦЬ зак. Праваліцца, пасыпацца. Ну мы й шухнулі пад лёд. Бірулі.
ШЧАВУЛЬНІК м. Трава. Пасля вайны пяклі хлеб са шчавульнкіку. Слабада.
ШЧАДРЫХА ж. Святочная вячэра перад Новым годам. А на шчадрыху пякуць ладкі і кладуць на парозе. Чыю ладку скарэй сабака схваціць, тая дзеўка скарэй замуж пойдзе. Рудня.
ШЧАКЕЦІНА ж. Штыкеціна. Іду ўчора ад Ніны, дык суседка плот мыла, усе, усе па аднэй шчакеціне вымывала, кажа, можа ж маляваць трэба будзя к маю. Краснае.
ШЧЫГУЛЬНЕНЬКА прысл. Шчыльненька, падагнана па росту. Слабада.
ШЧЫЛЕЧКА ж. Шчылінка. У мяне быў жарабец, што звер, слухаўся аднаго дзеда. Бывала як сарвецца, дык ні плашоў, нічога не было на яго дарозе: і коні, і пастухі ў шчылечкі хаваюцца. Старадворцы.
ШЧЫРЫ прым. Чысты. Ты ж будзеш у шчырым бары ягадкі браці, а я буду ў чыстым полі жыта жаці. Пагнала валы ў шчырыя бары. Рудня.
ШЧЫРЫ прым. Сапраўдны, непрытворны. У пятніцу заўсёды нічога не елі. Шчырым постам пасцілі. Рудня.
81 👁