ЦЮШКА Ж. Невялікая палонка, якую прабіваюць для лоўлі рыбы. Цюшкі пяшнёй прабіваюць. Бірулі. ЦЯЛУХА ж. Цялушка. Цялуху няма дзе ставіць, адгарадзі ля каровы. Бірулі. ЦЯЛУХА ж. Карова. З поля гонюць, перайшлі цялуху. Бірулі. ЦЯМСЯ зак. А няхай ты цямся з дзеўкай! Няхай ты цямся! Кажа ў хаце холадна. Волма. ЦЯПЕРАЦЬКА прысл. Цяпер. Ды хоць бы танцы былі людскія, а то ўсё на адным месцы стаяць і нагамі перабіраюць. Мы, бывала, разоў трыццаць хату абыдзем за танец. А цяперацька на саміх танцах выспацца можна. Рудня. ЦЯПЕРАЧА прысл. Цяпер. А цяперача ў нас школа да васьмі класаў толькі. Цяперача не столькі рыбы, як раней. Рудня. ЦЯПЕРАЧЫ прысл. Цяпер. А маладым цяперачы і жытуха, самі не знаюць, што і купляць. Рудня. ЦЯПЕРАКА прысл. Цяпер, зараз. Хай іх з некалішнімі прыладамі. Зробя гаспадар вочап цяшкі, што, як нацягаесся вады за дзень, дык чуць ногі прывалачэш у хату. Цяперака ні ў аднаго чалаавека німа вочапа, а студні на калаўротах. Краснае. ЦЯПЕРЫКА прысл. Цяпер. У нас, праўда, клуб, вялікі, але ніякі. Намецілі цяперыка новы строіць. Хожава. ЦЯРЭШКІ мн. Гулянне, забава ў час каляд. Мы даўней цярэшкі гулялі. Бірулі. ЦЯСТОТКА м. Цесць. Дзе запісана — не пазначана.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
106 👁