пашоў да Івана, думаеш цьвярозы прыдзя? Німа ж таго дзянёчка, каб я не ператрэслася, не перахварэла. Краснае.
ЦЁМГЛЯ прысл. Заўсёды. Пра майго кума людзі і пагаворку злажылі — не хватае, як у Камара,— калі ў каго чаго німа. Цёмгля яго жонка гаварыла: «Чаму гэта людзі ўсё маюць, а ў мяне німа». Кум будзя казаць: «Ты не завідавай чужому багатству, бо яму канца німа». Краснае.
ЦЁНГ м. Цяга. Закрывай, Мішачка, цяпліцу, а то цёнг халодны цягня з двара. Краснае.
ЦЁНГЛЕЧЫ прысл. Цяпер. Вось як цёнглечы кепска нявучанаму (...) Ваўкі гэдак надаядалі, што жыцця ад іх нямашака. Цёнглечы што-небудзь учыняць. Баўцічы.
ЦЁНГЛЕ прысл. Заўсёды. А Манькін цёнгле што-небудзь ўтворыць, учора чуць хаты не спаліў, паскуднік. Навагрудскі р-н.
ЦЁНГЛЯ прысл. Заўсёды, увесь час. Цёнгля ўтраіх спалі. Хожава.
ЦІ ЦЕПЕРСЯ прысл. Даўно ўжо, даўнавата. Ці цеперся пайшоў і няма. Слабада.
ЦІНЯНЁХАЦЬ зак. Песціць, далікаціць, лашчыць. Мурожніца.
ЦІПКА ж. Курыца. Ціпку нада зарэзаць будзіць. Бірулі.
ЦІКАВЫ прым. Цікаўны. Доўга нехта ля студні стаёў. Каб я цікавая была, дык падглядзела б. Хожава.
ЦУП-ЛУП выкл. у знач. вык. Тое, што і цап-лап.
ЦУРУБАНІЦЬ незак. Цурчаць, барабаніць. Мо дождж скора пойдзе. У Барсуках, кажуць, ноччу такі дождж цурубаніў. Рудня.
80 👁