УБУРЭЦЬ зак. Выспець, стаць сталай. Сядзі, дзеўка, пакуль добра не ўбурэеш. Яшчэ нажывешся i замужам. Слабада.
УБУХАЦЬ зак. Дарэмна патраціць што-небудзь. Дарма грошы толькі ўбухаў. Бірулі.
УВАЛІЦЬ зак. Даць, заплаціць, падараваць шчодpa (i іранічна — зусім скупа). Мурожніца.
УВЭДЗГАЦЬ зак. Упэцкаць, забрудзіць. У што гэта ты спадніцу ўвэдзгала? Слабада.
УВЯРОДЗІЦЦА зак. Натрудзіцца, стаміцца. Казала багародзіца, што i сам не увяродзішся. Старадворцы.
УГАЛОЎНЫ прым. Абавязковы, галоўны. Не спяшайся работу ўсю перарабіць. Альбо ўгалоўнае? Што, другога дня не будзе? Краснае.
УГРУД прысл. У кучу, абы-як. Усе свае апранахі скінулі ўгруд. Мурожніца.
УДАЛІЦА агул. Лоўкі, здатны да работы. Удаліца была мая жонка. Людзі мне яе пасваталі. Хожава.
УДВАРЭДома. Немцы маму перанялі на дарозе, пасадзілі ў турму, a тату забілі ў дварэ. Пасарава.
УДВОРДадому. A сватачкі мае, галубочкі мае, Ці не чэрці вас Прывязалі ў нас, Едзьце ў двор. Застадолле.
УДУКРЬІЦЬ зак. Надумаць, убіць сабе ў галаву. Што ты сабе ўдукрыла дурное? Слабада.
УЗБЩЦА зак. Здабыць, набыць. Цяшка некалі было, пакуль на якую гаспадарку ўзаб'есся. Hi
Дадатковыя словы
ўзабесся
7 👁