т ТАНЧЫЦЬ незак. Танцаваць. Даўней кадрыль усё танчылі, а цяпер нейкую геньку, а як пойдуць шэйку, то страх глядзець. Рудня.
ТАПЛЕНКА ж. Топленае малако. Устаў у печ малака наўтаплёнку. Мурожніца.
ТАРОЙКАЦЦА незак. Гутарыць, спрачацца. Колькі можна таройкацца? Яшчэ не надаела? Слабада.
ТАРПАТЫНА ж. Шкіпінар. Як на тое павядзецца, дык i дохтур не паможа. Разбалелася неяк пад нядзелю мне паясніца. I тарпатынай мяне цёрлі, i лякарствы нейкія давалі. Але ж дзе там пройдзе. Рудня.
ТАРЭНЧЫЦЬ незак. Несці штось аб'ёмнае i цяжкоеў перад сабой. Слабада ТАЎКАЧ м., перан. Целяпень, нязграбны чалавек. Таўчэцца як таўкач на адным месцы, хоць бы выйшаў куды. Навагрудскі р-н.
ТАУКАЧЫНА м. Toe, што i таўкач. Навагрудскі р-н.
ТАУКЕШКА ж. Нязграбная, нерухавая жанчына. (Дзе запісана — не пазначана).
ТАЎКАЧАВАТЫ прым. Нязграбны. I бабу выбраў такую ж як сам — таўкачаватую. Навагрудскі р-ну ТАЎПЕХАЦЦА незак. Блытацца пад нагамі. Не таўпехайся пад нагамі, сыйдзі з дарогі, бачыш, рукі занятыя. Волма.
TOK м. Сярэдзіна печы, месца пасля прыпека. Саганы з прыпека перасоўваюцца на ток, тутака i вараць. Навагрудскі р-н
Дадатковыя словы
абёмнае, на^таплёнку
6 👁