Старонка 117
◀ / 177 ▶
СТУГУР м. Стог, стажок, горка. Такі стугур бліноў на стале — што сабака не пераскочыць. Лагойскі р-н. СТУЛАК м. Табурэтка. Табе стулак пастаўлены, кубачак наліты віном, мёдам і напіткамі. Лактышы. СТУЛЬЦЫ мн. Стоўчаная ў ступе халодная з бульбы каша. (Дзе запісана — не пазначана). СУБОЖЫЦЦА зак. Злітавацца, пашкадаваць, пабаяўшыся Бога. Слабада. СУБЫЧЫЦЦА зак. Насупіцца, нахмурыцца як бык. (Дзе запісана — не пазначана). СУВАЛКА ж. Рэшткі ільну, якія застаюцца пасля апрацоўкі яго ў церніцы. Сувалкі прывезці можна і ацяпліць. Бірулі. СУВІРАЦЦА незак. Сварыцца, лаяць. Што ты на яго сувіраешся? Слабада. СУВІСЦЯЛЬ м. Падарунак ці гасцінец, які бяруць, калі ідуць у госці. Люба Адолікава хадзіла на хрэсьбіны. Карзіну з сувісьцялем абрусом пакрыла, а абрус азялі ўкралі. Дык яна ўжо зараклася пакрываць карзіну абрусом. Краснае. СУКНАВЫ прым. Шарсцяны, суконны. А хто багаты быў, дак сукнавую спадніцу шыў. Хожава. СУМЛЯВАЦЦА незак. Сумнявацца. Я сумлявалася, ці возьмуць мяне: у мяне пасагу не было. Хожава. СУПРАДКІ мн. Сходні, зборышчы жанчын для прадзення. І я любіла хадзіць у супрадкі. Застадолле. СУРВЭТА і СУРВЭТКА ж. Цырата, кляёнка. Засцялі сурвэту, а то стол гніе. Навагрудскі р-н. СУПРАЦІВІЦЦА незак. Пярэчыць. А я і супраціўіцца не буду, калі не хоча нявестка жыць у вёсцы, хай у горад едзе. Рудня.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 177 ▶