СЛОНЦА н. Сонца. На слонцы павесілі і высахла [коўдра]. Хожава.
СЛЮНЯВІК м. абразл. Нікчэмы чалавек. Каб ён ужо там які вучаны быў, а то нейкі слюнявік і то, відзелі вы, як круціцца. Волма.
СЛЯДНО прысл. Калі лёгка праяўляецца след. Быў пацярушка-сняжок, слядно было, і вот аслядзілі іх і злавілі так, нават, на возе злавілі, не паспелі крадзенага прыняць. Волма.
СКРУТКА ж. Скрутак. Скруці ў скрутку і пакладзі. Налібокі.
СМАЛЯНКА ж. Жанчына са Смаленшчыны. Гэтым словам абзывалі ў нас некаторых жанчын і дзяўчат. Язвіна.
СМАЛЁЎСКІ прым. Смалявіцкі. Смалёўскі афтобус пайшоў. Рудня.
СМАЛЯНЫЯ КОНІ мн. Незвычайныя коні. Прыйшлі дамоў — стаяць коні смаляныя пад акном. Мацкі.
СМАРКАЧЫК м. Лямпа без шкла, капцілка. Лямпы толькі ў суботу і нядзелю запальвалі, а так газоўку, альбо смаркачык. Рудня.
СМОЛЬ ж. Смаляк. Рускую печ кожны дзень палілі. Смолі насячом, каб сохла. Цяпер ужо керагазы, а газавых плітаў колькі [...]. Асвятленне ў хаце было смоллю, палілі на комінку. Рудня.
СМУГАЛЬ м. Мужчына са смуглявым тварам. А яго бацька чорны, чорны, як смугаль. Хожава.
СМУРОДЗІНА ж. Парэчкі. Варэнне не варым з смуродзіны, так тром. Оршаль.
СМУРОДЗІНКА ж. Форма ацэнкі ад смуродзіна. Горка ета смуродзінка, зялёна, паломлена. Оршаль.
112 👁