Старонка 110
◀ / 177 ▶
СЕЛЯДОРШЫ прым. Сярэдні. Селядоршы брацейка стрэлы падае. Сачыўляны. СЕЛАВЫ прым. Сельскі. Бывало часто, што каровы селавых людзей паловяць у шкодзе яго людзі і загоняць у двор. Малева. СЕМЕНКА і ЕМЕНКА ж. Бульба на насенне. Тое, што пакідалі на насенне — семенка, а што на яду — еменка. Язвіна. СЕМЯНО н. Насенне. І вясной цяперашняй мала было вадзіцы на семяно. Але дармо, дзякуй богу, усё павылазіла, толькі бульба ў нас плямай адной счэзла. Рудня. СЕНАВАЦЬ незак. Нарыхтоўваць сена. Шосты год жыву адна, памёр дзед. Валерык сенаваць памагае кожнае лета. Рудня. СЕРАН м. Шарпак, заледзянелы пласт снегу пасля адлігі. А па серану лёгка ісці. Бірулі. СЕРЯНКА ж. Запалка. Пайшоў прасіць у брата серянак. Прынёс той яму. Але ён шпульнуў іх аб падлогу. Маляўка. СІЛЯЦЬ незак. Чэрпаць. Колячка, можа табе чаю засіляць? Надта добры, толькі-толькі заварыла.(—) Сіляй, сіляй, сынок, усё разам, і гушчачку не пакідай. Краснае. СІМАЦЕЦЬ незак. Мітусіцца. Усім гаварыла, што на мядзведзя вельмі хачу жывога паглядзець. А з мяне смяяліся. Я бяру грыбы і бачу нешта сімаціць у кустах. Як гляну ж я, то гэта ж мядзведзь! Рудня. СІНЯГУБКА ж. Сыраежка з сіняватай шапачкай. Сінягубкі ёсць. Зверху шапачка сіняватая. Ходзяць людзі далёка там можна набраць. Рудня.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 177 ▶