ДЫЯЛЕКТНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ
Ф.Д.Клімчук, С.Г.Лобач, Т.М.Трухан
З ГАВОРАК БЫЛЫХ ЖЫХАРОЎ ХОЙНІЦКАГА, НАРАЎЛЯНСКАГА І БРАГІНСКАГА РАЁНАЎ
Хойніцкі раён
В.Баршчоўка /ДАБМ № 1010/
У чацвер ноччу сорвала /дах рэактара/. Мы от станцыі дванаццаць кілометроў. Попрыбегалі уноччы нам собшчылі. Трэццего мая нас акуіровалі. Прылеціць самолёт, землі набера і леціць. У красну суботу -- напэціў паскі: получай грошы, будуць акуіроваць. "Бабу, не падайце ў паніку, на тры дні будуць куіроваць". Колонамі машыны. Скот, свіння забіралі. До Хвойнік везлі і по дзерэўнях. У два часы карусы прыехалі, тры скорых помашчы. Развезлі по хатах. У Бабчын -- скот, нас у школу. Не пускалі ў колодзеж, радзіяцыя, вугонялі з колодзежу /ваду не давалі браць/. Месеца тры булі. Прыехаў з Жлобінского праццядацель, розвелі по хатах. Чотэры годы у Москве у дочкі, усе ждала, дадому шчо пусцяць. З зоны забрана посцілкі, ездзілі з Бабчына туда, стула усе пропалі. А я гола, як біч. Я забрала кухвайку. У меня у Москве отобралі. Паску, еечка, сала узела -- і поехала ў Москву. У Москве сталі провераць -- восемсот мілірэнтген була, у друге места завезлі, праверылі, покупалі, одзежу содралі, далі плацце шэрсцянэ, граферованэ, платка. Кроў узялі, езджай бабо, куда надо. А я ім: "Мо бу сказалі, дзе така астенаўляецца" /пра дочку/. І порёз шофер мяне до зяця. Жыла там. Бабу соберуцца там на вуліцу -- шапу-шапу -- і пойдуць на прохадку. А я не. Потом упала, розбіла голову. Да ў Москве воздуху стало не хватаць. Я і прыехала ў Жлобінок. Жыву ў сестры. Облатала, обшыла, усе подзелала. Свінню ўбіць нада, нема балона, нема чым омаліць. Заб'ём кабана, поеду у госці у Москву, на Сірэневы бульвар, скучыла за праўнучкамі. От так і жывом.
76 👁